Беларуска шэсць гадоў не хадзіла ў адпачынак. «Кожны раз казалі, што ён не патрабуецца»

Гамяльчанка 6 гадоў не магла пайсці ў адпачынак. Яна працавала ў медустанове, але вырашыла ўзяць падпрацоўку прыбіральшчыцай у іншым месцы, каб падкапіць на пенсію.

25.09.2024 / 13:10

Ілюстрацыйнае фота

— Штогод звярталася да наймальніка і вусна, і пісьмова з просьбай даць мне працоўны адпачынак, аднак кожны раз атрымлівала адмову са словамі: «прыбіральшчыцы ён не можа быць дадзены», — кажа жанчына, гісторыю якой апісвае 1prof.by.

Гамяльчанка пайшла да прафсаюзнага юрыста, той пацвердзіў, што працоўны адпачынак пастаноўлены ўсім работнікам, незалежна ад пасады і заключанай працоўнай дамовы (па асноўным месцы працы або па сумяшчальніцтве).

Наймальнік прызнаў, што работніцы сапраўды не давалі адпачынак, і прапанаваў ёй задняй датай заключыць дамову падраду: у такім выпадку адпачынак сапраўды не даецца — дні адпачынку за 6 гадоў згубіліся б.

Калі жанчына адмовілася яго падпісваць, ёй кампенсавалі прапушчаны адпачынак за 2 гады.

Але і тут наймальнік не мае рацыі: кампенсаваць грашыма можна толькі частку адпачынку, якая перавышае 21 дзень, а ў гэтай сітуацыі працаўніца наогул не была ў адпачынку. У выніку наймальніку ўсё ж такі давядзецца па законе адправіць работніцу ў адпачынак.

Nashaniva.com