Халезін згадаў, як Лукашэнка напярэдадні рэферэндуму 1996 года спрабаваў купіць журналістаў

«Там быў накрыты стол, як быццам гэта абрус-самабор, і лазня працавала, і алкаголю — заліся. Нас пачалі купляць».

25.09.2024 / 14:58

Мікалай Халезін. Скрын відэа: radio-svaboda / YouTube

У эфіры «Радыё Свабода» арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатра, а ў мінулым адзін са стваральнікаў газеты «Імя» Мікалай Халезін згадаў, як Лукашэнка спрабаваў купіць журналістаў.

Па яго словах, у адзін з дзён напярэдадні рэферэндуму 1996 года дзесяць журналістаў запрасілі на дачу Саўміна, што знаходзілася ў Сцяпянцы. За арганізацыю прыёму адказваў дэпутат Уладзімір Канаплёў, які адначасова займаў пасаду галоўнага памочніка Лукашэнкі.

Акрамя яго Халезін згадвае прозвішчы тагачаснага намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Юрыя Малумава, кіраўніка сакратарыята прэзідэнта Урала Латыпава і галоўнага рэдактара «Савецкай Беларусі» Паўла Якубовіча. Усяго з боку прадстаўнікоў улады таксама было каля дзесяці чалавек.

«Там быў накрыты стол, як быццам гэта абрус-самабор, і лазня працавала, і алкаголю — заліся. Нас пачалі купляць».

Халезін згадвае, як Латыпаў у час гэтай сустрэчы яму паведаміў, што плануецца правядзенне рэферэндуму. «Ніхто яшчэ гэтага не ведаў. Я ў яго спытаўся. Ён прамаўчаў, бо ведаў, што ўсюды стаяць «жучкі». Потам крануў мяне і кіўнуў галавою».

Па словах Халезіна, некаторыя з прысутных пагадзіліся на прапанову прадстаўнікоў атачэння Лукашэнкі. А асобныя наладзілі і больш блізкія адносіны:

«Адна з журналістак адразу завяла раман з адным з дэпутатаў, які там быў. Яна была з РІА «Новості». І матэрыялы адразу сталі іншыя. Заказуха такая пайшла».

Стары паплечнік Лукашэнкі параўнаў яго з аяталой Хамейні. Параўнанне так сабе

Ад Ганчара да Чалага — як склаўся лёс паплечнікаў Лукашэнкі з яго каманды 1994 года

Ад Краўчанкі да Макея — хто кіраваў міністэрствам замежных спраў Беларусі

Nashaniva.com