У Беларусі плануюць зрабіць новы курорт з вельмі глыбокім возерам

У 2043 годзе запасы граніту ў Мікашэвіцкім гранітным кар’еры скончацца і выпрацоўка глыбінёй 214 метраў запоўніцца вадой, паведамляе «Беларуская глыбінка».

24.09.2024 / 21:46

Фота: Yury Issarevich

Гэта атрымаецца натуральным чынам, бо кар’ер мае глыбіню значна ніжэйшую за грунтавыя воды: як толькі перастануць адпампоўваць ваду, на яго месцы з’явіцца возера.

Фота: РУПП Граніт

Прадпрыемства «Граніт», якое займаецца перапрацоўкай пародаў з кар’ера, замовіла праект рэкультывацыі катлавана і стварэння побач з возерам рэкрэацыйна-спартыўнай зоны. У перспектыве там збіраюцца пабудаваць гатэль, амфітэатр, рыбацкую вёску, клуб надводных і падводных відаў спорту.

Фота: Cezary Kiczkajlo

Праект прадставяць на аглядзе-конкурсе Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў у кастрычніку (Ерэван, Арменія).

Турыста з Санкт-Пецярбурга знайшлі мёртвым у возеры ў Глыбоцкім раёне. Цела пабачыла жонка

Расіяне раскупілі ўсе месцы ў беларускіх санаторыях на Новы год

Каля 10 несанкцыянаваных дзіцячых летнікаў спынілі працу ў Беларусі

Nashaniva.com