Прызналі «экстрэмісцкімі» старонкі ў сацсетках сястры Марыі Калеснікавай

Старонкі сястры Марыі Калеснікавай Таццяны Хоміч у фэйсбуку і тыктоку прызналі «экстрэмісцкімі». Абнаўленне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў заўважыла «Вясна».

24.09.2024 / 19:20

Таццяна Хоміч

Акрамя таго, спіс папоўнілі ютуб-канал актывіста Максіма Шабуцкага, а таксама інстаграм-профіль yana.joj.

Учора ў гэты спіс унеслі старонкі ў сацсетцы Х «Ксюшанька», Acmurely Lachankin, Seattle Belarusians, а таксама тыкток-акаўнты pravtb і corbanz з ягоным лагатыпам.

Таксама «экстрэмісцкай» днямі прызналі інстаграм-старонку з навінамі Баранавічаў, на якую падпісаныя больш за 45 тысяч чалавек. Гаворка пра старонку «Барановичи Новости». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 18 верасня. 

Паралельна «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!» на Youtube-канале Вольгі Такарчук, Youtube-канал «ВЕСТОЧКА» і старонка ў інстаграме wooddecor.bу.

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт

Пачаўся суд над айцішнікам з EPAM

«РАДУ» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Nashaniva.com