Дзяржкантроль узяўся за «Едастаўку» — праверкі пройдуць па ўсёй краіне
КДК будзе правяраць «Едастаўку» і «Еўрапошту».
24.09.2024 / 20:15
Крама «Еўраопт» у Смаргоні. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Smorgon.by
Камітэт дзяржкантролю абвясціў аб пачатку маштабнай праверкі інтэрнэт-крамы «Еўраопта». У гэтую структуру ўваходзяць «Едастаўка» і «Еўрапошта».
Кантралёры будуць праводзіць аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці кампаніі, ацэняць выкананне абавязацельстваў перад дзяржорганамі, прааналізуюць інвестыцыйную дзейнасць, правераць, ці выконвае «Еўраопт» заканадаўства аб цэнах, аб гандлёвай дзейнасці і іншых пытаннях.
Праверкі пройдуць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Дачка «Еўраопта» ператварылася ў маркетплэйс
Андрэй Стрыжак: Сілавікі атрымалі доступ да базаў «Еўраопта»