Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў вызваленні ад акупантаў прадпрыемства ў Ваўчанску

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла, што падраздзяленні ГУР вызвалілі ад акупантаў агрэгатны завод у горадзе Ваўчанску на Харкаўшчыне. Пры пераліку падраздзяленняў, якія да гэтага спрычыніліся, згадваюцца і беларусы.

24.09.2024 / 16:20

 

Скрыншот з відэа

Паведамляецца, што ў выніку надзвычай складанай і паспяховай аперацыі падраздзяленні ГУР цалкам вызвалілі тэрыторыю Ваўчанскага агрэгатнага завода і знішчылі акупантаў ва ўсіх будынках прадпрыемства.

Як сцвярджаецца, аперацыю здзейснілі спецыяльныя групы ГУР: «Стугна», «Парагон», РДК, «Юнгер», БДК, «Тэрор».

Апошнія два, Беларускі добраахвотніцкі корпус (БДК) і «Тэрор» — беларускія падраздзяленні. 

Паводле паведамлення прэс-службы ГУР, байцы праводзілі сістэмную зачыстку будынкаў завода, пастаянна уступаючы ў кантактныя баі з праціўнікам ва ўмовах шчыльнай забудовы. У асобных выпадках ім давялося ўступаць з ворагам у рукапашны бой.

Супраць украінскіх разведчыкаў бесперапынна выкарыстоўвалася значная колькасць артылерыі, ударных дронаў-камікадзэ, КАБаў і цяжкія агнямётныя сістэмы «Санцапёк». Тым не менш, байцам ГУР удалося знішчыць праціўніка, узяць палонных і зачысціць усе 30 будынкаў завода.

Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу

Ва Украіне беларускага добраахвотніка пакаралі ўмоўным тэрмінам за хуліганства з выкарыстаннем зброі

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?

«Нашы кліенты рызыкавалі самым каштоўным, каб Украіна была вольнай». Як беларуска стварыла рэабілітацыйны цэнтр для ваяроў пад Кіевам

Nashaniva.com