Беларус абгарэў, спальваючы смецце на прысядзібным участку

Здарэнне адбылося 23 верасня ў Ваўкавыскім раёне, паведамляе МНС.

24.09.2024 / 16:09

Фота ілюстрацыйнае

У цэнтральную раённую бальніцу па медыцынскую дапамогу звярнуўся мужчына. Вясковец расказаў, што спальваў смецце на прысядзібным участку.

Каб распаліць вогнішча, мужчына выкарыстаў бензін. Пры траплянні іскры ў лёгкаўзгаральныя вадкасць адбылася ўспышка пароў.

Мужчына атрымаў апёкі твару і цела. Пацярпелага шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне.

Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

У Бабруйску пенсіянер атрымаў 70% апёкаў цела ва ўласнай пасцелі

Пад Мазыром палілі лісце, а згарэла адразу пяць дамоў

Nashaniva.com