Беларускі самалёт Як-130 заляцеў на тэрыторыю Украіны?

На тэрыторыю Украіны заляцеў беларускі навучальны-баявы самалёт Як-130, паведамляюць украінскія маніторынгавыя службы.

24.09.2024 / 14:34

Ілюстрацыйнае фота

Ён перасек дзяржаўную мяжу з тэрыторыі Беларусі ў 14:28 каля вёскі Дзятлік Нараўлянскага раёна і накіраваўся на поўдзень.

«Што тычыцца додзіка, які цяпер кіруе самалётам Як-130, то ты ўжо на тэрыторыі Украіны, ідыёце», — жартуе маніторынгавы каналы «єРадар».

Як-130 — гэта навучальны-баявы самалёт.

Пакуль незразумела, чаму самалёт заляцеў у паветраную прастору Украіны ці гэта была проста памылка радара ў ідэнтыфікацыі аб'екта.

Nashaniva.com