У Беларусі расце колькасць захворванняў на кавід
Каранавірус працягвае набываць сезонны характар, а захворванне працякае ў асноўным у няцяжкіх формах.
24.09.2024 / 12:42
Ілюстрацыйнае фота
На долю рэспіраторных інфекцый прыпадае больш за 98% ад усяго інфекцыйнага захворвання ў Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі загадчык аддзялення імунапрафілактыкі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў, піша «Спутнік».
У першую чаргу звязана з надыходам восеньскага перыяду, фарміраваннем новых дзіцячых калектываў, пачаткам новага навучальнага працэсу, са сканчэннем адпачынкаў і вяртаннем дарослага насельніцтва ў свае працоўныя калектывы.
«Таксама ў краіне адзначаецца павелічэнне колькасці выпадкаў захворвання COVID-19, гэта таксама звязана з восеньскім сезонам», — паведаміў Ігнатаў.
Разам з тым, паводле яго слоў, гэты вірус працягвае набываць сезонны характар, а захворванне працякае ў асноўным у нецяжкіх формах.
Сёння Мінздароўя паведаміла, што ў краіне пакуль не фіксуецца новага штаму ХЕС. Разам з тым, ужо больш за два гады Мінздароўя не паведамляе пра колькасць выпадкаў у дзень, або нават у месяц.
Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх
Мінздароўя: Варыянт каранавіруса XEC у Беларусі не знойдзены