Экс-футбаліста зборнай Расіі пасадзілі на дзевяць з паловай гадоў

Экс-футбалісту «Краснадара» і зборнай Расіі Аляксею Бугаеву далі 9,5 года строгага рэжыму за збыт наркотыкаў.

24.09.2024 / 11:42

У кастрычніку мінулага года ў былога абаронцы знайшлі паўкіло мефедрону.

Бугаеў атрымаў эсэмэску з месцам закладкі, а калі забраў, — яго злавілі.

Суд улічыў раскаянне і мінулыя поспехі футбаліста, а таксама тое, што ў Аляксея ёсць дзіця, таму прысуд змякчылі, піша Kub_mash.

Nashaniva.com