Сярэдні заробак крыху знізіўся

Намінальны налічаны сярэдні заробак у жніўні склаў 2341,2 рубля, у параўнанні з ліпенем ён знізіўся на 14 рублёў.

24.09.2024 / 11:37

Адпаведна, сярэдні заробак «чыстымі» складзе 2013,3 рубля.

Калі ж браць сярэдні курс даляра за жнівень (3,1571), то гэта будуць 741,5 даляра «бруднымі» і, адпаведна, 637,7 даляра «чыстымі».

Сярэдні заробак у Мінску ў жніўні склаў 3064,3 рубля «бруднымі» і адпаведна — 2635,3 «чыстымі» (834,7 даляра).

Nashaniva.com