Мінздароўя: Варыянт каранавіруса XEC у Беларусі не знойдзены

Спецыялісты НДІ гігіены, таксікалогіі, эпідэміялогіі, вірусалогіі і мікрабіялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя вядуць пастаянны маніторынг з'яўлення новых варыянтаў каранавіруса, заяўляюць у Міністэрстве.

24.09.2024 / 09:22

Таксама ў ведамстве адзначаюць, што ўлічваючы высокую генетычную разнастайнасць віруса, класіфікацыя варыянтаў віруса з цягам часу можа мяняцца.

Упершыню варыянт ХЕС быў знойдзены ў Германіі ў чэрвені. Выпадкі XEC зафіксаваныя ў Вялікабрытаніі, ЗША, Даніі і іншых краінах. XEC з'явіўся ў выніку рэкамбінацыі двух варыянтаў амікрона Flirt.

Нагадаем, што ўжо больш за два гады Мінздароўя не агучвае звесткі наконт захворванняў на кавід.

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх

Nashaniva.com