«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася». На сайце анлайн-бібліятэкі з’явілася аб’ява, што яе ўладальнік памірае
Ва ўладальніка анлайн-бібліятэкі «Флібуста» знайшлі рак мозгу. Пра гэта з’явілася абвестка ад яго імя на сайце «кніжнага братэрства».
24.09.2024 / 08:57
Па словах карыстальніка з нікам Stiver, які з'яўляецца ўладальнікам бібліятэкі, ён знаходзіцца ў бальніцы «з непрыстойных памераў гліябластомай» — агрэсіўнай пухлінай галаўнога мозгу.
«На жаль, Флібуста на гэтым, мабыць, скончылася, як і я сам», — напісаў ён.
Stiver дадаў, што серверы сайта аплачаныя на некалькі тыдняў.
«Флібуста» — бясплатная некамерцыйная анлайн-бібліятэка, якая з'яўляецца адным з самых папулярных кніжных сайтаў у Рунэце.