На вучэннях у Расіі дзеля эканоміі боепрыпасаў вайскоўцы крычаць «бу-бу-бу»

Міністэрства абароны Расіі апублікавала відэа з расійска-лаоскіх вучэнняў «Ларас-2024» у Прымор'і, на якім чуваць, як лаоскія вайскоўцы імітуюць гукі стрэлаў сваімі галасамі. Такім чынам вайскоўцы, відаць, эканомяць боепрыпасы, піша «Агентство».

23.09.2024 / 22:45

Скрыншот з відэа

На відэа відаць, як некалькі лаоскіх вайскоўцаў падчас вучэнняў «захопліваюць» будынкі, пры гэтым імітуюць гукі стрэлаў галасамі. Хоць часам на відэа чуваць і рэальныя стрэлы.

Як патлумачыў «Агентству» расійскі вайсковы аналітык Кірыл Міхайлаў, ва ўмовах недахопу боепрыпасаў імітацыя стрэлаў галасамі падчас вучэнняў цалкам магчымая. Акрамя таго, ён адзначыў, што на відэа байцы, хутчэй за ўсё, адпрацоўваюць тактычныя прыёмы, падчас якіх стральба не з'яўляецца абавязковай.

Іншы вайсковы аналітык Ян Матвееў таксама лічыць, што вайскоўцы маглі ашчаджаць халастыя патроны. Ён адзначыў, што вучэнні без стральбы таксама праходзяць, аднак падчас іх вайскоўцы звычайна проста бегаюць з аўтаматамі.

Расія прадбачыла ўварванне ў Курскую вобласць за некалькі месяцаў. Але прадухіліць яго не атрымалася

Кубракоў адправіў на мяжу з Украінай АМАП і ўнутраныя войскі — «каб не дапусціць прарыву УСУ»

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ з канчатковымі вынікамі ўдару па складзе ў Таропцы. Яны ўражваюць

Nashaniva.com