У шоу Салаўёва прызналі, што шанцы Расіі на перамогу ў рэальным супрацьстаянні з НАТА роўныя нулю

«Любое супрацьстаянне магчыма толькі з ужываннем ядзернай зброі».

23.09.2024 / 17:11

Ваенны эксперт Міхаіл Хадаронак у верхнім левым куце. Скрын відэа.

У сваёй чарговай перадачы прапагандыст Уладзімір Салаўёў задаў пытанне ваеннаму эксперту, палкоўніку запасу Міхаілу Хадаронку аб тым, наколькі магчыма супрацьстаянне Расіі і блока НАТА.

«Супрацьстаянне блоку НАТА з канвенцыянальнай зброяй з пункту гледжання яго перавагі ў звычайных сродках вядзення ўзброенай барацьбы будзе вельмі нявыгадным [для Расіі]», — заявіў Хадаронак.

@nashaniva Салаўёў прапанаваў адправіць у адстаўку Пуціна #беларусь #россия #путин #гигин #правительство #президент #чиновник #депутат #власть #нашаніва ♬ Awkward Situations - Eitan Epstein Music

Ён патлумачыў такое паняцце як асноўны закон вайны — ход і вынік узброенай барацьбы вызначаецца сукупнымі ваенна-эканамічнымі патэнцыяламі бакоў.

Палкоўнік прызнаў, што НАТА «на парадак, а па некаторых паказчыках і на два, на тры» перавышае ўзброеныя сілы Расіі.

«Уступаць у такое супрацьстаянне толькі з канвенцыянальнымі сродкамі паражэння для нас зусім бесперспектыўна. Таму, як мне ўяўляецца, любое супрацьстаянне з блокам НАТА магчыма толькі з ужываннем ядзернай зброі. Іншага варыянту няма»,

— закончыў сваю думку Хадаронак.

Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў атрымаў званне падпалкоўніка

Уладзімір Салаўёў назваў белгарадцаў, якія скардзяцца на абстрэлы, жывёламі

Nashaniva.com