Студэнтам, якога на могілках забіла дрэвам, аказаўся 17-гадовы салігорскі хакеіст

Пра смерць 17-гадовага выхаванца хакейнай школы «Шахцёр» Валерыя Дычука паведаміў тэлеграм-канал «Спорт Беларуси». 

23.09.2024 / 16:34

Паведамляецца, што ён пайшоў з жыцця 22 верасня ў выніку няшчаснага выпадку.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала, Валерый Дычук — той самы 17-гадовы студэнт, які загінуў ад падзення дрэва на могілках пад Мінскам. Пра яго смерць паведамлялася раней.

Паводле паведамлення Следчага камітэта, днём 22 верасня рабочы аднаго з прыватных прадпрыемстваў спілоўваў дрэва па частках на могілках у вёсцы Качына Мінскага раёна.

Збіраць спілаванае дрэва арганізацыя дала яму памочніка — 17-гадовага студэнта мінскага ўніверсітэта. Падчас працы частка дрэва ўпала на галаву хлопца. Ад атрыманых траўмаў ён памёр.

Пад Мінскам на могілках загінуў студэнт — на яго ўпала дрэва

У 18 гадоў памёр футбаліст Фёдар Паланейчык

У аўтакатастрофе загінуў 18-гадовы футбаліст Фёдар Паланейчык — брат спявачкі PALINA (Паліны Рэспублікі)

Nashaniva.com