Пачаўся суд над айцішнікам з EPAM

Сёння за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» пачалі судзіць айцішніка з EPAM Артура Мемеха.

23.09.2024 / 15:35

Справу Артура Мемеха разглядае ў Мінскім гарадскім судзе суддзя Аляксандр Рудэнка. Мемеху інкрымінаваная ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), піша «Вясна».

Згодна з інфармацыяй з сацыяльных сетак, Артур працаваў у EPAM і жыў у ЗША. Апошняя актыўнасць мужчыны ў «X» была ў мінулым красавіку — ён падзяліўся кадрамі з ЗША. Верагодна, Мемех вырашыў вярнуцца ў Беларусь, дзе і быў затрыманы.

Nashaniva.com