Жыхарка Рагачова купіла кватэру з шпіёнскай ручкай

У набытай кватэры гаспадыню чакаў сюрпрыз.

23.09.2024 / 15:18

Фота: Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз

Жыхарка Рагачова ў жніўні набыла на другасным рынку кватэру. Пры падрыхтоўцы да рамонту ёй на вочы трапіўся падазроны прадмет — металічная трубка, падобная на шарыкавую асадку незвычайнай формы, якая была схаваная за шафай, паведамляе Камітэт судовых экспертыз

Пра знаходку жанчына паведаміла ў міліцыю. Прадмет канфіскавалі і накіравалі на экспертызу ва ўпраўленне Камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці.

Судовымі экспертамі было ўстаноўлена, што прадмет выраблены самаробным спосабам па тыпу «страляючай асадкі», з'яўляецца ручной стралковай гладкарульнай агнястрэльнай зброяй, і прыдатны для стральбы патронамі 5.6х16R (.22 Long Rifle). Папярэдні ўладальнік кватэры памёр летась.

Nashaniva.com