Арганізатары Hamster Kombat раздалі манеты. Колькі атрымалі ўдзельнікі?

Папулярная тэлеграм-гульня Hamster Kombat падвяла вынікі першага сезона, па выніках якіх паміж гульцамі была размеркавана крыптавалюта Hamster Coin. Карыстальнікі, мяркуючы па рэакцыі ў сацсетках, аказаліся незадаволенымі вынікамі размеркавання токенаў, піша Rb.ru.

23.09.2024 / 14:42

Фота: Office Life

У першую чаргу гульцы засталіся расчараваныя памерам узнагароды. Да фіксацыі прагрэсу ў гульні распрацоўшчыкі паведамлялі, што галоўным паказчыкам пры размеркаванні токенаў стане паказчык пасіўнага прыбытку ў гульні.

Пасля падвядзення вынікаў высветлілася, што за 1 млн прыбытку ў гадзіну геймеры атрымалі прыкладна па 220 HMSTR, што пры сённяшнім курсе складае $2,2.

Акрамя таго, карыстальнікі, якія выкарыстоўвалі аўтаматызаваныя спосабы здабычы манет, былі абвінавачаныя ў чытарстве і пазбаўленыя ўзнагароды. Мяркуючы па каментарах у сацсетках і тэматычных тэлеграм-чатах, некаторых гульцоў абвінавацілі ў парушэнні правілаў незаслужана.

У часткі гульцоў у дадатку адлюстроўваецца паведамленне пра тое, што вывад на кашалькі Binance, OKX, Bybit і Telegram Wallet часова закрыты. Адзіны даступны спосаб вываду HMSTR-крыптабіржа EBI.

Hamster Kombat («хамяк») — вірусная гульня жанру Play2Earn. Гулец павінен націскаць (або тапаць) па хамяку на экране, зарабляючы манеты і купляючы на іх паляпшэнні, якія павялічваюць пасіўны прыбытак.

Штомесячная колькасць карыстальнікаў гульні перавышае 104 млн. Кошт адной крыптаманеты Hamster Coin складае каля $0,1. Лісцін токена запланаваны на 26 верасня 2024 года.

Nashaniva.com