Мастака Кузьміча, які намаляваў палавы орган у Парыжы, арыштавалі

Кузьміча вінавацяць па крымінальным артыкуле. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацсетках мастака.

23.09.2024 / 14:19

Скрыншот з відэа

Аляксею Кузьмічу ставіцца ў віну крымінальны артыкул: вандалізм у дачыненні да помніка архітэктуры, які прадстаўляе культурны здабытак Францыі, паведамляецца ў фэйсбуку мастака. 

У суботу беларускі мастак-акцыяніст учыніў перфоманс на Вандомскай калоне на аднайменнай плошчы ў Парыжы. Акцыю ён назваў Insemination («Асемяненне»).

На самой калоне і прылеглай прасторы Аляксей Кузьміч жоўтай фарбай з балона намаляваў палавы орган, а пасля лёг на зямлю. Неўзабаве на плошчу прыехала паліцыя.

Раней Кузьміч у канцы ліпеня правёў перформанс на магіле мастака Вінцэнта Ван Гога, пасля чаго ён на пэўны час утрымліваўся пад арыштам, а пасля быў аштрафаваны і абавязаны пакінуць тэрыторыю Францыі.

Nashaniva.com