Затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах 2020-га

Сілавікі затрымалі мужа і жонку за ўдзел у мінскіх пратэстах у жніўні 2020 года. Відэа з імі апублікаваў праўладны канал. 

23.09.2024 / 11:08

«Медыязона» знайшла старонку затрыманай жанчыны ў сацсетках, там яна падпісаная як Ася Іллініцкая.

На відэа сілавікоў яна кажа, што брала ўдзел у пратэсных маршах, у тым ліку жаночых, пісала каментары аб перамяшчэнні тэхнікі ў «экстрэмісцкія» каналы. Муж Асі таксама гаворыць на відэа аб удзеле ў пратэстах.

У відэа сілавікоў паказаны скрыншот рэпартажу тэлеканала «Дождж» пра жаночыя маршы ў Беларусі. У ім Ася расказвае, што прыйшла на акцыю пратэсту з-за арышту Марыі Калеснікавай.

Nashaniva.com