Прэзідэнтам Шры-Ланкі абралі лідара марксісцка-ленінскай партыі

На папярэдніх выбарах ён сабраў усяго 3% галасоў.

23.09.2024 / 10:40

На выбарах прэзідэнта Шры-Ланкі перамогу атрымаў апазіцыйны дэпутат парламента Анура Кумара Дысанаяке. Ён з'яўляецца лідарам партыі Народны фронт вызвалення, якая афіцыйна прытрымліваецца марксісцка-ленінскай ідэалогіі, піша Радыё Свабода.

Анура Дысанаяке. Фота: Wikimedia Commons

Паводле даных выбарчай камісіі Шры-Ланкі, Дысанаяке атрымлівае каля 42% галасоў, апярэджваючы іншага апазіцыянера Садыта Прэмадасу з 32% і дзейнага прэзідэнта Раніла Вікрамасінгхе, які набраў 17%. Вікрамасінгхэ ўжо прызнаў сваю паразу.

На папярэдніх выбарах Дысанаяке набраў усяго 3% галасоў.

Аднак у 2022 годзе Шры-Ланка сутыкнулася з магутным эканамічным крызісам. Масавыя пратэсты тады прывялі да ўцёкаў з краіны і адстаўкі прэзідэнта Гатабаі Раджапаксы. Вікрамасінгхе, які тады прыйшоў да ўлады, праводзіў балючыя рэформы.

Дысанаяке пабудаваў сваю кампанію на абяцаннях барацьбы з карупцыяй.

У ходзе кампаніі, як адзначаюць назіральнікі, ён адмовіўся ад радыкальных лозунгаў, заявіўшы, што працягне супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам і не будзе аб'яўляць дэфолт, а паспрабуе дамовіцца аб рэканструкцыі доўгу і прыцягненні інвестараў. Ён паабяцаў змагацца з беднасцю і сацыяльным расслаеннем.

Марксісцка-ленінскія партыі валодаюць параўнальна вялікай папулярнасцю ў шэрагу краін Азіі — акрамя краін, дзе Кампартыі афіцыйна з'яўляюцца вядучымі сіламі, гаворка ідзе і аб парламенцкіх дэмакратыях, у прыватнасці аб Індыі і Непале. У Непале Камуністычная партыя знаходзіцца ва ўладзе.

Nashaniva.com