Топ-10 краін, куды інвестуюць беларускія кампаніі
Амаль 85% ад усіх інвестыцый беларускія рэзідэнты накіравалі ў Расію.
23.09.2024 / 09:31
Нацыянальны банк апублікаваў статыстыку аб беларускіх інвестыцыях за мяжу ў 2023 годзе. Яны склалі амаль $1,6 млрд і выраслі за год усяго на $24 млн.
Вось як выглядае топ-10 краін для беларускіх інвестыцый:
- Расія ($1,3 млрд);
- Украіна ($61,1 млн);
- Літва ($57,7 млн);
- Венесуэла ($24 млн);
- Кіпр ($21,7 млн);
- Кітай ($12,5 млн);
- Ізраіль ($6,2 млн);
- Польшча ($5 млн);
- Казахстан і Узбекістан (па $3,8 млн);
- Сінгапур ($3 млн).
Сума прамых замежных інвестыцый у Беларусь на пачатак 2024 года склала 15,6 млрд даляраў.