Зяленскі ў ЗША наведаў завод па вытворчасці снарадаў для Украіны
Ён анансаваў, што завод будзе павялічваць вытворчасць боепрыпасаў, паведамляе УНІАН.
23.09.2024 / 08:05
ZelenskyyUa
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі цяпер знаходзіцца з візітам у ЗША. Ён пабываў на заводзе ў Пенсільваніі, дзе вырабляюць артылерыйскія снарады для Сіл абароны Украіны.
«Скрэнтан, Пенсільванія. Завод, які вырабляе артылерыйскія снарады. 155-ы калібр. Цяпер — для нашых воінаў, якія абараняюць не толькі нашу дзяржаву, не толькі Украіну», — напісаў Зяленскі ў сацсетках
Ён таксама анансаваў, што завод будзе павялічваць вытворчасць боепрыпасаў для Украіны і выказаў падзяку ўсім работнікам завода.
Зяленскі дадаў, што падчас сустрэчы былі дасягнутыя дамоўленасці аб пашырэнні супрацоўніцтва паміж Пенсільваніяй і Запарожжам.