Лукашэнка быў бы рады з'ездзіць у Саудаўскую Аравію

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда, наследнага прынца, прэм'ер-міністра Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і народ каралеўства з Нацыянальным днём.

23.09.2024 / 07:35

Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

«Грунтуючыся на слаўных традыцыях продкаў, сёння Каралеўства Саудаўская Аравія ўмацоўвае свае пазіцыі ў якасці ўплывовай краіны ў сусветнай і рэгіянальнай палітыцы, адыгрывае важную ролю ў найбуйнейшых інтэграцыйных аб'яднаннях, упэўнена стварае эканоміку будучыні», — гаворыцца ў віншаванні каралю Сальману бен Абдэль Азізу аль-Сауду.

Лукашэнка звярнуў увагу, што за мінулы год узаемадзеянне Беларусі і Саудаўскай Аравіі выведзена на якасна новы ўзровень. Пра гэта сведчаць рост гандлёвых паказчыкаў, актывізацыя кантактаў ва ўсіх галінах, адкрыццё пасольства Беларусі ў Эр-Рыядзе.

«Буду рады наведаць Вашу краіну ў зручны час для абмеркавання найбольш актуальных спраў і ўзгаднення плана далейшых сумесных дзеянняў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах», — адзначыў ён.

Nashaniva.com