Чырлідаркі ХК «Магілёў» пераапрануліся ў спартыўныя трусы з кіцелямі розных службаў

Ці чакаць пакаяннае відэа?

22.09.2024 / 14:13

@nashaniva Вось такія танцы #милициябеларуси #мчс #танцы #политика #нашаніва #Беларусь #белорусы #беларускітыкток ♬ Cute mischief, scheming (loop) - The Penguin

У сацсетках ХК «Магілёў» з'явілася відэа з удзельніцамі групы падтрымкі Ice cream. У роліку дзяўчыны накінулі на сябе кіцелі розных ведамстваў, у тым ліку, МУС, МНС, вайскоўцаў, заўважыла «Трыбуна».

«Атрымліваем асалоду ад класных вобразаў нашых Ice cream», — напісала прэс-служба клуба ў сацсетках.

Праблема ў тым, што ў Беларусі за такую жартаўлівую прымерку формы можна трапіць пад артыкул. Так, у мінулым верасні ў Мінску затрымалі 21-гадовага слесара, які надзеў міліцэйскую форму для роліка ў тыктоку. Яму інкрымінавалі артыкул 24.28 КаАП — «незаконны выраб, рэалізацыя і нашэнне форменнай вопраткі».

Такі ж выпадак быў у Віцебску, калі малады чалавек у форме супрацоўніка міліцыі зладзіў вечарынку з сябрамі.

Згодна з артыкулам 24.28 КаАП, штраф можа скласці да 30 базавых велічынь.

Nashaniva.com