Трое дзяцей памерлі ў Расіі, паеўшы пельмені
У Краснаярскім краі 6-гадовая дзяўчынка, 11-гадовая дзяўчынка і 13-гадовы хлопчык памерлі пасля таго, як павячэралі курыцай і пельменямі з мясцовай крамы. Астатнія члены сям'і цяпер знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане.
22.09.2024 / 09:24
Крама, дзе сям'я купляла прадукты на вячэру
Увечары 20 верасня двое дарослых і чацвёра іх дзяцей, 6, 11, 12 і 13 гадоў, вячэралі ў сябе дома ў вёсцы Красная Сопка. На наступную раніцу ўсім рэзка стала дрэнна: дзяцей і дарослых пачало ванітаваць. Сям'ю даставілі ў бальніцу, дзе двое дзяцей памерлі.
Ранкам 22 верасня СК РФ паведаміў і пра смерць 11-гадовай дзяўчынкі.
Вядома, што курыцу і пельмені сям’я купляла ў мясцовай краме.
Заведзена крымінальная справа.