Беларускіх немаўлят сталі адразу правяраць на першасны імунадэфіцыт

У Беларусі стартаваў пілотны праект Міністэрства аховы здароўя па выяўленню першаснага імунадэфіцыту. Першы этап паспяхова прайшоў у Мінску, цяпер падключаюцца рэгіёны, паведамляе тэлеканал СТБ.

21.09.2024 / 20:23

Першасны імунадэфіцыт не праяўляецца ў немаўлят, пакуль дзейнічае абарона імунітэту маці. Скрынінг немаўлят дазваляе выяўляць групу рызыкі з так званым сіндромам дзяцей, якія часта хварэюць. Даследаванне дае магчымасць своечасова выяўляць праблему імунадэфіцыту, які суправаджаецца пастаяннымі інфекцыйнымі захворваннямі ў дзяцей, і, галоўнае, вырашаць яе.

«Лячэнне найбольш эфектыўна пачынаць да 3,5 месяца. Асноўным лячэннем першаснага імунадэфіцыту і падобных паталогій з'яўляецца трансплантацыя гемапаэтычных клетат. Выжывальнасць дзяцей, якім іх трансплантуюць да 3,5 месяца, складае больш за 94%, пасля 4 месяца — 60%. Таму так важна выявіць паталогію ў раннім узросце», — гаворыць загадчык цэнтралізаванай бактэрыялагічнай лабараторыі Брэсцкага абласнога скурна-венералагічнага дыспансера Максім Лапука.

За мінулы год у Беларусі на ўліку знаходзілася каля 700 дзяцей з дыягнаставаным першасным імунадэфіцытам, але, па словах спецыялістаў, рэальная колькасць яго носьбітаў вышэйшая. Для параўнання, у пачатку 2000-х было выяўлена толькі 28 выпадкаў. Скрынінг немаўлят ужо прымяняюць у ЗША, Расіі і асобных краінах Еўропы.

Навукоўцам атрымалася «выразаць» ДНК ВІЧ з заражаных клетак

«Выклікае асцярожны аптымізм». Лекі ад ВІЧ гатовыя да клінічных выпрабаванняў. Цяпер імі лечаць рак

Педыятр разбурае 8 міфаў пра дзіцячыя хваробы

Nashaniva.com