Новы перформанс Кузьміча ў Парыжы: намаляваў вялікі палавы орган ВІДЭА

Гэтым разам ад перформансу беларускага мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча пацярпела Вандомская калона на аднайменнай плошчы ў Парыжы. Акцыю ён назваў Insemination («Асемяненне»).

21.09.2024 / 17:29

Скрыншот з відэа

На самой калоне і прылеглай прасторы Аляксей Кузьміч жоўтай фарбай з балона намаляваў палавы орган, а пасля лёг на зямлю. Неўзабаве на плошчу прыехала паліцыя.

Раней Кузьміч у канцы ліпеня правёў перформанс на магіле мастака Вінцэнта Ван Гога, пасля чаго ён на пэўны час утрымліваўся пад арыштам, а пасля быў аштрафаваны і абавязаны пакінуць тэрыторыю Францыі.

 

Стась Карпаў пра Кузьміча: Якія спажыўцы, такія і мастакі

Кузьміч пра Алеся Пушкіна: Мне не блізкія мастакі, якія займаюцца нацыяналізмам у мастацтве

Мастак Аляксей Кузьміч на волі. Але з Францыі ён павінен выехаць

Ад мастака Кузьміча, які раскапаў магілу ван Гога, патрабуюць пакінуць тэрыторыю ЕС

Мастака Кузьміча адправілі ў СІЗА за перформанс на магіле ван Гога

Беларускі мастак раскапаў магілу ван Гога

Nashaniva.com