Сілавікі затрымалі фатографа за ўдзел у шэсці ў 2020 годзе
Відэа з ім з'явілася ў міліцэйскім тэлеграм-канале.
21.09.2024 / 15:29
Сілавікі затрымалі фатографа, які 2020 годзе ўдзельнічаў у шэсці на праспекце Незалежнасці.
На відэа мужчына кажа, што ў 2020 годзе яго сфатаграфавалі на адным з маршаў на праезнай частцы праспекта Незалежнасці.
Таксама ён кажа, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.