Расійскі дэпутат-камуніст замовіў прастытутку проста ў Дзярждуму

Дэпутата ад КПРФ Дзяніса Парфёнава абвінавацілі ў тым, што ён замовіў прастытутку ў Дзярждуму.

21.09.2024 / 12:47

 На відэа маладая дзяўчына ў белым заігрывае і смяецца, калі мужчына, падобны да 36-гадовага дэпутата Дзярждумы Дзяніса Парфёнава, прапануе ёй сесці на каленку ў працоўным кабінеце.

Ад какецтва дзяўчына пераходзіць да справы, за што атрымлівае ўхваляльны пацалунак.

У КПРФ пацвердзілі СМІ, што відэа яны ўжо паглядзелі і «праводзяць працу». Прадстаўнікі партыі разглядаюць версію, што яна магла быць згенераваная нейрасеццю, аднак анкету прастытуткі ўжо знайшлі ў сеціве.

Nashaniva.com