На польскай мяжы не стаіць ніводнага аўтобуса
Якая абстаноўка на выезд з Беларусі па стане на 10:00 суботы?
21.09.2024 / 10:24
На польскай мяжы на пераходзе «Брэст» па стане на 10:00 няма ніводнага аўтобуса, стаіць 80 легкавікоў.
На літоўскай мяжы ў Каменным Логу чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма. У Беняконях таксама няма чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў.
На латвійскай мяжы ў Грыгараўшчыне чэргаў няма.