«Хезбала» паведаміла пра гібель двух кіраўнікоў і 13 байцоў

«Хезбала» прызнала страту камандзіраў падчас ізраільскага ракетнага ўдару па паўднёвым прыгарадзе Бейрута.

21.09.2024 / 08:51

Усе яны ўдзельнічалі ў нарадзе аператыўнага штаба, якую праводзіў вайсковы кіраўнік «Хезбалы» Ібрагім Акіль і камандзір элітнага падраздзялення «Радван» Ахмед Вахбі.

Акіль кіраваў ваеннымі аперацыямі «Хезбалы». У ліку іншага ён вядомы ўдзелам у нападах 1983 года на амбасаду ЗША ў Бейруце (калі было забіта 63 чалавекі) і казармы амерыканскіх і французскіх салдат у Бейруце (тады загінулі 307 чалавек).

У 2019 годзе ЗША ўключылі Акіля ў спіс тэрарыстаў, а ў 2023-м амерыканскі Дзярждэпартамент абвясціў, што выплаціць 7 млн даляраў за інфармацыю пра яго месцазнаходжанне.

Nashaniva.com