Рэкордная колькасць расіян выказалася за завяршэнне вайны без дасягнення мэтаў Пуціна

Амаль палова (49%) грамадзян РФ падтрымала б вывад расійскіх войскаў і мірныя перамовы з Украінай без дасягнення мэтаў вайны, пра якія гаварыў Уладзімір Пуцін. Пра гэта сведчаць вынікі тэлефоннага апытання праекта «Хронікі» і даследчай групы Extreme Scan. Гэта максімальны паказчык з пачатку вайны. Не падтрымалі б такое рашэнне толькі 33% рэспандэнтаў, піша The Moscow Times.

20.09.2024 / 23:07

Пераважная большасць апытаных (63%) хацелі б заключэння мірнага пагаднення паміж Масквой і Кіевам на працягу наступнага года на ўмовах узаемных саступак. Пры выбары паміж мірам і мабілізацыяй 49% аддалі перавагу міру, у той час як толькі 29% падтрымалі б новую хвалю мабілізацыі. Пры гэтым 30% удзельнікаў даследавання адкрыта заявілі, што не гатовыя адправіцца на вайну.

Апытанне праводзілася з 10 па 17 верасня і ахапіла 800 чалавек, адабраных метадам стратыфікаванага выпадковага выбару. Паводле даследчыкаў, хібнасць вынікаў складае 3,45% пры 95%-м узроўні даверу.

Для расіян няма нікога раднейшага за беларусаў — сацапытанне

Сярод расіян зафіксавалі рост колькасці прыхільнікаў мірных перамоваў з Украінай

Колькасць незадаволеных жыццём расіян скарацілася да гістарычнага мінімуму — «Левада-цэнтр»

Nashaniva.com