Камала Харыс на наступным тыдні сустрэнецца з Зяленскім
«Прэзідэнт Байдэн і я ясна заявілі: наша адданасць украінскаму народу, які змагаецца за сваю свабоду, з'яўляецца непахіснай», — адзначыла Харыс у сетцы X.
20.09.2024 / 21:45
Камала Харыс і Уладзімір Зяленскі на Мюнхенскай канферэнцыі ў лютым 2024 года. Фота: Ukrainian Presidency/Handout/Anadolu via Getty Images
У сваім традыцыйным вячэрнім звароце Уладзімір Зяленскі таксама паведаміў, што ідзе актыўная падрыхтоўка да перамоў у ЗША.
«Мы заўсёды будзем удзячныя Амерыцы за падтрымку нашай незалежнасці. Украіна разлічвае на гэтую падтрымку», — падкрэсліў Зяленскі.
Падчас візіту будзе прадстаўлены план умацавання Украіны для набліжэння перамогі і справядлівага міру.
Раней 45-ы прэзідэнт ЗША і кандыдат на наступных выбарах Дональд Трамп таксама заявіў, што можа правесці сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім на наступным тыдні, калі той прыбудзе на пасяджэнне Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Трамп заявіў, што можа сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні
БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго
Зяленскі расказаў пра «план перамогі», які пакажа Байдэну
Bild паведаміў, што Зяленскі дапускае спыненне агню — у офісе прэзідэнта Украіны гэта назвалі фэйкам