«Барысаўдрэў» выпусціў запалкі з мудрымі думкамі
Прадпрыемства «Барысаўдрэў» выпусціла серыю запалкавых карабкоў з мудрымі думкамі і цытатамі. Іх заўважыў чытач выдання Ex-press.by. Тым самым, як аказалася, вытворцы хочуць «падбадзёрыць пакупнікоў, падняць настрой, настроіць на пазітыў».
20.09.2024 / 20:51
Як расказаў раней начальнік упраўлення продажаў і забеспячэння ААТ «Барысаўдрэў» Уладзімір Падымака «Мінскай праўдзе», такімі цытатамі вытворцы хочуць «падбадзёрыць пакупнікоў, падняць настрой, настроіць на пазітыў».
Фота: mlyn.by
На карабках можна прачытаць: «Зрабі свае мары мацнейшымі за свае страхі», «Згараючы сам — свяці іншым», «Чым цяжэйшы пад’ём, тым прыгажэйшы від!», «Не чакай асаблівых момантаў, стварай іх сам!», «Сяброў выбіраем мы самі, але найлепшых пакідае час!», і шмат іншых фраз.
Дарэчы, на «Барысаўдрэве» распрацавана ўжо больш за 10 серый тэматычных дызайнаў карабкоў. Першая серыя — «Гербы гарадоў Беларусі» — выйшла ў 2015 годзе. Адна з апошніх — серыя карабкоў на тэму кібербяспекі.
Чаму моладзь замяняе свечкі на тортах запалкамі
Падвяла цікаўнасць. У Рэчыцы трэцякласнік адной запалкай здолеў спаліць аўтамабіль
На аўкцыён выставілі ўнікальны лот: барысаўскія запалкі, што перажылі вайну
Ці зможаце вы запоўніць шклянку пры дапамозе запалак — галаваломка для аматараў фізікі