Пад Мінскам загарэлася прадпрыемства

Спачатку фоты з розных месцаў Мінска прыслалі чытачы выдання «Анлайнер», і здавалася, што пажар у самім горадзе. Але аказалася, што гарыць у Мінскім раёне.

20.09.2024 / 19:16

Скрыншот з відэа

Пажар адбыўся ў вытворчым будынку ТДА «Арылон-М» у вёсцы Малінаўка Мінскага раёна, паведаміла МНС.

Адкрытым полымем гарэў вытворчы будынак памерам 30x40 м.

Пажар неўзабаве патушылі. Паводле папярэдніх звестак, пацярпеў адзін чалавек, мужчына шпіталізаваны.

Агнём знішчаны будынак па вытворчасці вырабаў са шклапластыку, паведамляе МНС. Прычына інцыдэнту высвятляецца.

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго

У Бабруйску пенсіянер атрымаў 70% апёкаў цела ва ўласнай пасцелі

Пад Мазыром палілі лісце, а згарэла адразу пяць дамоў

Nashaniva.com