Ярмошына лічыць, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску

Былая кіраўніца Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына выказалася адносна таго, якая дата прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе была б аптымальнай, прытым парэкамендавала абапірацца на нечаканага аўтарытэта, паведамляе Tochka.by.

20.09.2024 / 16:57

«Я цалкам згодная з Іосіфам Вісарыёнавічам Сталіным, які называў аптымальным часам, па сутнасці, два месяцы — лістапад і сакавік», — заявіла Ярмошына.

Паколькі, паводле выбарчага заканадаўства, выбары ў Беларусі павінны быць прызначаны не пазней чым за пяць месяцаў да даты і адбыцца да 20 ліпеня 2025 года, то найбліжэйшы лістапад у гэтым выпадку не падыходзіць. Таму Ярмошына лагічна канстатавала:

«Думаю, што сакавік быў бы ідэальным часам».

Драма Лідзіі Ярмошынай: як галоўная паплечніца Лукашэнкі згубіла ўсё

Лідзія Ярмошына пра свае страхі ў 2020: З парламента прабіралася чорнымі хадамі

Ярмошына расказала, каго дапусцяць да ўдзелу ў выбарах-2025

Ярмошына пра Ціханоўскую: Проста прадаўшчыца на фоне Караткевіч у 2015-м

Nashaniva.com