У Вялікабрытаніі правялі першую ў свеце аперацыю на зламанай назе насарога
Ветэрынарныя спецыялісты правялі ўнікальную аперацыю на лапе самкі паўднёвага белага насарога. Раней жывёла пашкодзіла канечнасць, што прывяло да пералому локцевай косткі.
20.09.2024 / 15:25
Фота: Універсітэт Ліверпуля
Як паведамляюць у Phys.org, двухгадовая самка Амара ў пачатку 2024 года пачала кульгаць на правую пярэднюю нагу. Таму работнікі заапарка Knowsley Safari звярнуліся па дапамогу да спецыялістаў Ліверпульскага ўніверсітэта.
Аказалася, што 800-кілаграмовая самка мела пералом локцевай канечнасці, якая ўваходзіць у ніжнюю частку пярэдняй лапы.
Паколькі ва ўсім свеце няма ніякіх запісаў аб лячэнні насарогаў з такой траўмай, каб дапамагчы Амары медыкі вырашылі выкарыстоўваць досвед лячэння коней.
Амару і яе маму для супакаення нямала чухалі і паціралі за жываты, што, па словах работнікаў Knowsley Safari, жывёлы асабліва любяць.
Пасля спецыялісты ўвялі ў сустаў Амары плазму, узбагачаную трамбацытамі з крыві жывёлы. Дзякуючы гэтаму, самка атрымала большы патэнцыял для выздараўлення.
«Лячэнне Амары было сапраўды наватарскім ветэрынарным падарожжам, якое ўключае ў сябе мноства ўнікальных працэдур, якія мы зараз задакументуем на выпадак, калі іншыя спецыялісты па жывёлам сутыкнуцца з падобным. Хоць мы вельмі спадзяемся, што гэтыя нататкі ніколі не спатрэбяцца», — падсумаваў доктар Дэвід Стэк.
Урэшце самка насарога зноў паднялася на ногі і можа атрымліваць асалоду ад жыцця на свежым паветры ў адкрытай прасторы заапарка разам з астатнімі жывёламі.