Праваабаронцы: 104 палітвязні знаходзяцца за кратамі ў цяжкім стане

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 224 палітвязні, якія знаходзіцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

20.09.2024 / 13:40

Сярод іх:

104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;

45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх таксама мае вялікія праблемы са здароўем);

36 шматдзетных маці і бацькоў;

11 чалавек з інваліднасцю;

16 чалавек з ментальнымі разладамі;

Вядома пра як мінімум 5 сямей, дзе абое бацькоў знаходзяцца за кратамі.

Самы старэйшы з палітвязняў — 76-гадовы Міхаіл Ляпейка з Магілёву, які быў накіраваны на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.

Nashaniva.com