Ва Украіне вайскоўцам і чыноўнікам забаранілі карыстацца Telegram на працы

Праўда, ёсць і выключэнні.

20.09.2024 / 13:10

Нацыянальны каардынацыйны цэнтр кібербяспекі Украіны пры РНБА забараніў чыноўнікам і вайскоўцам выкарыстоўваць Telegram на працоўных прыладах, паведамляе прэс-служба ведамства ў Facebook.

«Была прынятая пастанова аб забароне ўстаноўкі і выкарыстання Telegram на службовых прыладах работнікаў органаў дзяржаўнай улады, вайскоўцаў, работнікаў сектара бяспекі і абароны, а таксама прадпрыемстваў — аператараў крытычнай інфраструктуры», — гаворыцца ў паведамленні.

Разам з тым ёсць выключэнні — «для асоб, для якіх выкарыстанне гэтага месенджара з'яўляецца часткай службовых абавязкаў».

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны

Nashaniva.com