«Дыхаць такім паветрам — гэта кашмар». Мінчукі зноў скардзяцца на непрыемны пах у горадзе
У рэдакцыю выдання «Анлайнер» звярнулася чытачка, якая паскардзілася на пластыкавы хімічны пах у раёне вуліцы Матусевіча. Як аказалася, гэта далёка не адзіная лакацыя, дзе адчуваецца гэты непрыемны пах.
19.09.2024 / 20:06
«Пах нагадвае нешта ліцейнае з завода… Я б сказала, гэта сумесь пластыку і нейкай металургіі, — расказала Ганна. — Ён узмацняецца ў розны час сутак. Бывае, каля 5-й раніцы, а бывае вечарам пасля 19-й».
Паводле слоў дзяўчыны, характэрны смурод яна заўважала і ў раёне вуліц Глебкі ды Жудро.
Як аказалася, праблема існуе не толькі ў Фрунзенскім раёне. На сайце Мінскага гарадскога цэнтра эпідэміялогіі ўжо з'явіліся скаргі і ад жыхароў іншых вуліц.
Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго
У мінскай Лошыцы зноў смярдзіць. Што кажуць улады?
Жыхары Лошыцы скардзяцца на смурод. Вось што адказалі ў адміністрацыі раёна