Ізраіль стаў бамбіць паўднёвы Ліван
Ізраіль нанёс бомбавы ўдар па Паўднёвым Ліване ў чацвер і заявіў, што яму ўдалося прадухіліць змову, арганізаваную Іранам.
19.09.2024 / 15:07
Ізраільскі дрон у небе над Ліванам. Ілюстрацыйнае фота Bilal Hussein / AP
Ізраіль нанёс бомбавы ўдар па Паўднёвым Ліване ў чацвер і заявіў, што яму ўдалося прадухіліць змову, арганізаваную Іранам, піша Reuters.com.
Гэта адбылося на наступны дзень пасля выбухаў радыёстанцый «Хезбалы», якія адбыліся ўслед за выбухамі замініраваных пэйджараў.
Таксама паведамляецца, што з-за атакі на камунікацыйнае абсталяванне ўзброенай групоўкі «Хезбала», у выніку якой за два дні загінулі 37 чалавек і каля 3000 атрымалі раненні, жыхары Лівана ў паніцы пакідалі свае мабільныя тэлефоны.
У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі
Хто і навошта дагэтуль карыстаецца пэйджарамі?
Як Ізраіль стварыў сучаснага «траянскага каня» для «Хезбалы» — цікавыя дэталі аперацыі з пэйджарамі