«Рассупрацоўніцтва» вазіла беларускіх дзяцей у Крым

Арганізацыя «Рассупрацоўніцтва» (так званыя «Рускія дамы» ў гарадах Беларусі) адправіла ў акупаваны Крым дэлегацыю беларускіх падлеткаў. У складзе беларускай групы было 80 чалавек, піша Mayday.team.

19.09.2024 / 14:34

Падлеткі знаходзіліся на так званым Сусветным фестывалі моладзі, які не мае дачынення да аналагічнага мерапрыемства, якое праводзіць Сусветная федэрацыя дэмакратычнай моладзі і Міжнародны саюз студэнтаў.

З 9 па 15 верасня падлеткі былі ў арт-кластары «Таўрыда», што знаходзіцца ў Судаку на чарнаморскім узбярэжжы, у рамках візіту праходзілі заняткі па дэкаратыўным мастацтве, музейнай справе, шоу-тэхналогіях і акадэмічным мастацтве.

Nashaniva.com