Дунай выйшаў з берагоў і стаў затапляць Будапешт
Перад будынкам венгерскага парламента вада ўжо цалкам схавала лаўкі для турыстаў, а ліхтарныя слупы і святлафоры відаць напалову.
19.09.2024 / 13:13
Фота: Jakub Porzycki / Anadolu via Getty Images
Дунай, які выйшаў з берагоў у Будапешце, пачаў падтапляць набярэжныя ў цэнтры горада.
Ніжнія набярэжныя з боку Пешта закрытыя для транспарту з пачатку тыдня, цяпер вада паднялася вышэй за іх узровень прыкладна на метр. Перад будынкам венгерскага парламента вада ўжо цалкам схавала лаўкі для турыстаў, а ліхтарныя слупы і святлафоры відаць напалову. Падыход да прыстані прагулачных катэраў цалкам адрэзаны вадой.
Вышыня ніжніх набярэжных у Будапешце складае каля шасці метраў, максімальны ўзровень Дуная чакаецца ў суботу і складзе каля 8,5 метраў.
У сярэдзіне верасня ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пачаліся паводкі, якія закранулі Венгрыю, Польшчу, Чэхію, Славакію і Аўстрыю. Ёсць ахвяры.