Ціханоўская прапанавала кандыдата на прадстаўніка па сацыяльнай палітыцы

Святлана Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольгу Зазулінскую.

19.09.2024 / 12:09

Ціханоўская накіравала ліст у Каардынацыйную раду з просьбай арганізаваць у найбліжэйшы час слуханні і разглядзець кандыдатуру Зазулінскай.

Вольга Зазулінская кіраўніца фонду «Краіна для жыцця», праваабаронца, каардынатарка праекта дапамогі сем'ям палітзняволеных, суарганізатарка службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі».

Была назіральніцай на выбарах у жніўні 2020 года, валанцёркай у лагеры медыкаў на Акрэсціна, мае досвед працы ў дабрачыннасці. Восенню 2020 года была затрымана супрацоўнікамі КДБ, а пазней асуджаная па артыкуле 23.34. Праз пагрозы прыняла рашэнне з'ехаць з Беларусі, напрыканцы лістапада 2020 года выехала ў Літву.

Nashaniva.com