Яшчэ адзін дом у Мінску ўлетку купілі за 2 мільёны даляраў

Дом знаходзіцца ў межах МКАД у элітнай катэджнай забудове мікрараёна Зацень.

19.09.2024 / 11:56

Фота: Яндэкс-панарамы

Па выніках жніўня база здзелак НКА дапоўнілася і стала вядома аб угодзе ў канцы ліпеня коштам 2,15 мільёнаў даляраў.

Гэта трохузроўневы дом, агульнай плошчай 671 квадратны метр без унутранага аздаблення. Будынак новы, узведзены ў гэтым годзе на ўчастку плошчай 15 сотак.

Учора паведамлялася, што дом у Мінску прадалі за 2,85 млн даляраў.

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны

Nashaniva.com