Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі

Пра гібель двух ахоўнікаў кампаніі Wildberries падчас спробы ўзброенага захопу офіса паведаміў расійскі Следчы камітэт. Акрамя таго, 7 чалавек параненыя, уключаючы двух супрацоўнікаў паліцыі.

18.09.2024 / 20:48

Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкулах: «Забойства», «Замах на забойства», «Незаконнае захоўванне агнястрэльнай зброі», «Самаўпраўства» і «Замах на жыццё супрацоўніка праваахоўных органаў».

Страляніна ў офісе Wildberries адбылася днём 18 верасня. У кампаніі заявілі, што на офіс напалі людзі з атачэння Уладзіслава Бакальчука — мужа ўладальніцы кампаніі Таццяны Бакальчук. У канфлікце, як высветліла «Агенцтва», удзельнічаў былы баец чачэнскага клуба «Ахмат» Умар Чычаеў, які мае агульныя фатаграфіі з Рамзанам Кадыравым.

Загінулыя ахоўнікі Wildberries — таксама з Каўказа, іх звалі Іслам Эльмурзіеў і Адам Алмазаў. Пасля высветлілася, што яны ўраджэнцы Інгушэціі.

 Паліцыя пасля інцыдэнту затрымала агулам каля 30 ўдзельнікаў канфлікту, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы. Сярод іх таксама і Уладзіслаў Бакальчук.

Сам Уладзіслаў Бакальчук сцвярджае, што нібыта прыехаў у офіс для перамоў, але «быў атакаваны службай аховы і невядомымі людзьмі, якія справакавалі ўзброены канфлікт». Таццяна Бакальчук у сваю чаргу назвала дзеянні атачэння мужа няўдалай спробай рэйдарскага захопу кампаніі.

Адзін чалавек загінуў і двое параненыя пасля стральбы ля офіса Wildberries

Муж уладальніцы кампаніі Wildberries зрабіў узброеную спробу захопу офіса, ёсць параненыя

Найбагацейшая жанчына Расіі прыехала на адпачынак у Беларусь

Nashaniva.com