Карпенка: Магчыма, будзе прыняты закон аб замежных агентах
Старшыня ЦВК не выключае зменаў у заканадаўстве пасля прэзідэнцкіх выбараў.
18.09.2024 / 14:46
Старшыня ЦВК не выключае зменаў у заканадаўстве пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамляюць «Мінск-навіны».
«Сёння многія краіны прымаюць заканадаўства аб замежных агентах. Гэта завязана ў тым ліку і з электаральным працэсам. Як можна правесці справядлівыя выбары, калі некаторыя ўдзельнікі выконваюць пэўны заказ на замежныя грошы?
Сёння можна задаць пытанне: ці дастаткова таго, што мы прынялі? Каб на яго адказаць, трэба адпрацаваць усё гэта на практыцы. Яна пакажа, дзе нам трэба нешта ўдасканаліць. Для гэтага мы і абмяркоўваем з калегамі гэтыя пытанні, абменьваемся досведам», — сказаў ён.
Ігар Карпенка адзначыў, што пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў, якія завершаць вялікі выбарчы цыкл пасля абнаўлення Канстытуцыі нашай краіны, ЦВК зноў зоймецца пытаннямі аналізу заканадаўства.