Настаўнікаў па ўсёй Беларусі затрымліваюць і выклікаюць у КДБ
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра палітычны пераслед настаўнікаў з усёй краіны, што былі ў тэлеграм-чаце праекту «Адукаванка».
18.09.2024 / 14:17
У гэтым чаце абмяркоўваліся ўрокі, інвацыйныя тэхналогіі выкладання матэрыялаў і гэтак далей.
Учора стала вядома, што КДБ напрыканцы жніўня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» праект рэсурснай дапамогі для настаўнікаў «Адукаванка». Вядома пра гэта стала 17 верасня.
Датычнымі да «фармавання» сілавікамі названы Кацярына Кукса і Алена Мельчанка. «Нам сумна, што рабіць адукацыю лепшай — экстрэмісцкая дзейнасць у Беларусі. Мы застанемся вернымі сваім ідэалам і марам, нягледзячы на шыльды, якія на нас вешаюць», — так пракаментавалі рашэнне КДБ у тэлеграм-канале праекта.
«Адукаванка» — некамерцыйная грамадзянская ініцыятыва, асноўнай мэтай якой — стварыць пляцоўку, дзе займаюцца пытаннямі ўдасканалення адукацыі, дзе аб'яднаныя людзі, якія гатовы над гэтымі праблемамі працаваць.